У Вільні прайшла акцыя расейскіх апазіцыянераў


Некалькі чалавек прыйшлі ўвечары 12 чэрвеня на Кафедральную плошчу літоўскай сталіцы.

«Нашая мэта – узгадаць асновы расейскай Канстытуцыі і дэмакратыі, падтрымаць акцыі пратэсту, якія праходзяць па ўсёй Расеі», – цытуе арганізатара акцыі rus.delfi.lv.

Вільня. 12 чэрвеня 2017 г.
Фота: rus.delfi.lv

12 чэрвеня каманда расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага арганізавала ў шматлюдныя антыкарупцыйныя пратэсты ў розных рэгіёнах РФ.

ЮВ, belsat.eu, паводле rus.delfi.lv

Стужка навінаў