У Вільні – новы мэр. Падчас асуджэння Бяляцкага быў міністрам юстыцыі


Ліберал Рэмігіюс Шымашус перамог на выбарах мэру літоўскай сталіцы.

Па папярэдніх дадзеных, ён набраў каля 61 % галасоў, а Артурас Зуокас, які быў мэраў з 2011 года – каля 38 %. Апошні займаў пасаду на працягу трох тэрмінаў – быў кіраўніком гораду таксама і ў 2003-2007 гадах. Апошнім часам абяцаў дапамагчы знайсці ў Вільні будынак пад беларускі музей.

У сваю чаргу Рэмігіюс Шымашус быў міністрам юстыцыі Літвы ў 2011 годзе, калі ведамства выдала беларускім уладам інфармацыю пра Алеся Бяляцкага. Дадзеныя сталі падставай для асуджэння праваабаронцы. Шымашус прызнаваўся, што яму дагэтуль баліць сэрца за гэта, і што ён думаў аб тым, каб падаць у адстаўку.

НМ, belsat.eu, паводле Delfi

Стужка навінаў