У Вільні адбыўся пікет супраць інагурацыі Пуціна


Пікет у Вільні

У літоўскай сталіцы адбыўся пікет супраць інагурацыі Уладзіміра Пуціна і дзеля падтрымання расейскіх палітвязняў і гэтак званай «Балотнай справы».

Акцыю арганізаваў «Расейскі еўрапейскі рух».

«Гэтая акцыя скіраваная на тое, каб прыцягнуць увагу ў тым ліку і да таго, што цяпер адбываецца ў Расеі. На дадзены момант у Расеі ўжо плануюцца дзясяткі, нават сотні судоў супраць людзей. Іх будуць саджаць пад адміністратыўны пратэст і псаваць ім жыццё», – кажа Данііл Канстанцінаў з «Расейскага еўрапейскага руху».

Апрача актывістаў згаданага руху ў акцыі ўзялі ўдзел актывісты Форуму свабоднай Расеі і палітычныя мігранты ў Літве. Шматлікія віленчукі падтрымлівалі пратэстоўцаў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары