У Віленскім аэрапорце стварылі ялінку з забароненых для перавозу рэчаў


Фота: 15min.lt

У Віленскім аэрапорце з’явілася незвычайная ялінка. Супрацоўнікі бяспекі аэрапорту склалі яе з рэчаў, якія забароненыя для перавозу, паведамляе 15min.lt.

Фота: 15min.lt

Зорка з нажа, замест упрыгожанняў – нажніцы, нажы, запальнічкі. Сярод іншай аздобы ялінкі ў Віленскім аэрапорце і цацкі ў выглядзе патронаў, ці іншай зброі. Насамрэч, як распавядаюць працаўнікі ўстановы, забароненых рэчаў, якімі ўпрыгожылі незвычайную ялінку, у аэрапорце захоўваецца нашмат болей.

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў