У Вілейцы малады настаўнік скончыў жыццё самагубствам


25-гадовага жыхара Вілейкі, які з’ехаў у лес на машыне 23 жніўня і знік, праз два дні знайшлі мёртвым. Паводле інфармацыі МУС, малады чалавек скончыў жыццё самагубствам.

У пошуках прымалі ўдзел супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі, мясцовыя жыхары і валанцёры пошукава-выратавальнага атраду «Анёл». Спачатку знайшлі машыну, потым – цела. Гэта адбылося ў лесе каля 20:00 25 жніўня.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Менаблвыканкаму Сяргей Басько распавёў mlyn.by, што малады чалавек працаваў выкладчыкам у Вілейскім дзяржаўным каледжы. Паводле папярэдняй версіі, ён скончыў жыццё самагубствам. Прычына не паведамляецца.

Праверку па факце гібелі праводзіць Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэту.

Як піша «Наша Ніва», загінулага звалі Арцём Харашэй і ён выкладаў у каледжы гісторыю. На працу з адпачынку мусіў вяртацца 30 жніўня. Калегі кажуць: прыкметаў, што нешта не ў парадку не заўважалі. Арцём быў сярод іх на добрым рахунку.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары