У верасні паміж Берасцем і Цярэспалем пачнуць хадзіць тры цягнікі


У наступным месяцы змяняецца расклад руху цягнікоў паміж гарадамі Берасце і Цярэспаль. Як паведамілі ў «Беларускай чыгунцы», 2 верасня прызначаецца штодзённы цягнік міжнародных лініяў № 121/122 Берасце – Цярэспаль – Берасце, які раней адмянілі праз рамонт у Польшчы.

Цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Берасце-Цэнтральнае а 13.00 і прыбываць у Цярэспаль а 12.20 паводле мясцовага часу. У адваротным кірунку цягнік ён паедзе Цярэспалю а 13.51 і прыбудзе ў Берасце а 15.12.

Hавiны
Расеец спрабаваў патрапіць у Польшчу пад грузавым цягніком
2019.08.01 15:45

Разам з тым 1 верасня адмененыя цягнікі № 121/122, № 123/124 Берасце – Цярэспаль – Берасце, а таксама 2 верасня не будзе хадзіць цягнік № 119/120 Берасце – Цярэспаль – Берасце.

З 3 верасня паміж Берасцем і Цярэспалем адновіцца рух усіх трох параў міжнародных цягнікоў: № 119/120, № 121/122 і № 123/124.

Hавiны
З сёння цягнікі ў менскім метро мусяць хадзіць часцей
2019.08.26 15:35

МГ belsat.eu

Стужка навінаў