У Венесуэлы будзе дзве крыптавалюты


Адна забяспечаная нафтай, другую забяспечаць золатам.

Некалькі дзён таму Венесуэла выпусціла крыптаманеты Petro па $ 60 за адзінку. У першы дзень продажу скарб краіны атрымаў $ 735 млн. Пасля такога поспеху Венесуэла вырашыла, што хоча выпусціць яшчэ адну крыптавалюту. Эмісія адбудзецца ўжо на наступным тыднi.

У тэлезвароце да народу прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што валюта будзе называцца Petro Gold. Яна будзе забяспечаная ўжо не нафтай, а золатам, падае «Нямецкая хваля».

Улады Венесуэлы спадзяюцца, што выпуск уласных крыптавалютаў дазволіць аднавіць гаспадарку і прарваць фінансавую блакаду, уведзеную Злучанымі Штатамі.

Вашынгтон увёў санкцыі супраць Каракасу за пераслед апазіцыі. Падзенне коштаў на нафту яшчэ больш пагоршыла эканамічны крызіс у краіне. Паводле Міжнароднага валютнага фонду, інфляцыя ў Венесуэле складае 4 000 %.

ДД

Стужка навінаў