У Венесуэле падчас пажару ў турме загінулі мінімум 68 чалавек (драматычныя кадры)


У сераду, 28 сакавіка, у адной з турмаў Венесуэлы адбыўся пажар, ахвярамі якога сталі, паводле афіцыйных звестак, 68 чалавек. Узгаранне ўзнікла ў цэнтры часовага ўтрымання зняволеных у штаце Карабоба, горад Валенсія, падчас наведвання зняволеных сваякамі.

Паводле El Pais, перад пажарам сярод арыштаваных пачаўся бунт, яны здолелі ўзяць у закладнікі аднаго з візіцёраў і сталі паліць матрацы, калі ўлады не адказалі на іх патрабаванні.

Па словах праваахоўнікаў, у выніку пажару загінулі 66 мужчын і дзве жанчыны, якія знаходзіліся ў турме ў якасці наведвальнікаў. Паводле інфармацыі El Pais, афіцыйныя звесткі аб колькасці загінулых заніжаныя і ахвярамі пажару сталі 78 чалавек.

Вакол турмы застаюцца сваякі зняволеных, яны патрабуюць інфармацыю наконт сваіх блізкіх.

Фота – REUTERS/Carlos Garcia
Фота – EFE/Miguel Gutierrez
Фота – EFE/Miguel Gutierrez
Фота – REUTERS/Carlos Garcia Rawlins
Фота – REUTERS/Carlos Garcia Rawlins

ІІ, belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў