У Ватыкане ўпершыню жанчына заняла высокую пасаду


Папа Рымскі Францыск прызначыў 66-гадовую Франческу Дзі Джавані на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара Святога пасаду.

Жанчына атрымала такі пост упершыню ў гісторыі, піша Associated Press.

На новай пасадзе Дзі Джавані будзе курыраваць узаемаадносіны Ватыкана з ААН і іншымі міжурадавымі арганізацыямі.

Дзяржаўны сакратарыят Святога пасаду – найстарэйшае і найбольш уплывовае ведамства Ватыкана, якое кіруе ўсімі палітычнымі і дыпламатычнымі функцыямі.

Папа Францыск паслядоўна выступае за пашырэнне ролі жанчын у Ватыкане. Зараз жанчыны ўжо займаюць некалькі важных пастоў у іншых ведамствах Святога пасаду.

КА belsat.eu

Стужка навінаў