У Варшаве з «Уберам» змагаюцца алеем і лайном


У польскім інтэрнэце пішуць, што на знак падтрымання «Убера» цяпер не сядуць у звычайную таксоўку.

На старонцы «Тарыф 24» у «Фэйсбуку», прысвечанага польскім таксоўкам, з’явіліся здымкі з начной акцыі, якую правялі каля некалькіх начных клубаў Варшавы супраць кіроўцаў «Убера».

Падчас таго, як з аўтамабіляў вядомага амерыканскага сервісу высаджваліся пасажыры, «невядомыя» палівалі гэтыя машыны «смярдзючай вадкасцю чорнага колеру – імаверна, на базе алею і лайна».[/vc_column_text][vc_single_image image=”140697″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле «Тарыфа 24», смурод быў не да вытрымання. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Аўтар паведамлення, відавочна задаволены вынікамі акцыі, піша, што праходзіў побач выпадкова, ды дадае, што «невядомыя» абяцаюць паўтарэнне такога ж чыну заўтра: «Вось што сустракае тых, хто ўдае таксоўку».[/vc_column_text][vc_single_image image=”140705″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Апроч лайкаў (каля 800) пост пачаў імкліва набіраць «злыя» смайлікі (каля 120) і каментары абураных карыстальнікаў «Фэйсбуку», якія паабяцалі байкатаваць «цыбулю» (адпаведнік беларускага абразлівага «калгаснік») у будучыні.

На момант публікацыі пад пастом было 3 250 каментароў – мноства людзей адзначала, што лепшай рэкламы «Уберу» цяжка было прыдумаць.

«Убер» дзейнічае ў нашых заходніх суседзяў з 19 жніўня 2014 года – на польскім рынку ён выконвае ролю пасярэдніка паміж пасажырамі і пастаўшчыкамі транспартных паслугаў.

Інтэрнэт-аплікацыю адразу сустрэла моцная крытыка з боку Нацыянальнай гаспадарчай палаты таскоўшчыкаў, але сённяшняя акцыя – першая падобнага плану.

ДД

Стужка навінаў