У Варшаве распачала працу выстава «Беларусь. Шлях да свабоды»


Адкрыццё выставы «Беларусь. Шлях да свабоды». Варшава, Польшча.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

З 10 снежня пад адкрытым небам у сталіцы Польшчы распачала працу выстава «Беларусь. Шлях да свабоды». Фотавыстава знаходзіцца на вул. Кракаўскае Прадмесце ў Варшаве і пройдзе да 31 снежня.

Выстава «Беларусь. Шлях да свабоды» распачала працу 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Арганізатарамі выставы выступілі горад Варшава, Дом Сустрэч з Гісторыяй, фонд «Беларускі Дом».

Рафал Тшаскоўскі, Алесь Зарэмбюк і Павел Латушка.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Я рады, што сёння мы адчыняем гэтую выставу ў Варшаве і распавядаем пра падзеі ў Беларусі. Астатнія маршы — самыя масавыя акцыі ў краіне з 1991 году. Грамадзяне Беларусі змагаюцца за прызнанне выбараў сфальсіфікаванымі, за што іх б’юць, арыштоўваюць, а часам і катуюць. У знак нашай салідарнасці з барацьбой беларусаў і беларусак за свабоду мы і дэманструем у Варшаве і іншых буйных польскіх гарадах працы аўтараў, якія сочаць за падзеямі, рызыкуючы сваім жыццём»,адзначыў на вернісажу мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

На фотавыставе пад адкрытым небам прадстаўленыя трыццаць фотаздымкаў, якія фіксуюць апошнія месяцы барацьбы беларускага грамадства за свабодныя выбары, дэмакратыю і незалежную дзяржаву. Фатографкі Ірына Арахоўская, Надзея Бужан, Таццяна Капітонава і фатограф Аляксандр Васюковіч, у супрацы з тэлеканалам «Белсат» і газетай «Наша Ніва», рызыкуючы здароўем і свабодай, імкнуліся да таго, каб Польшча і ўся Еўропа лепш разумелі, за што і з кім змагаюцца беларусы і беларускі.

Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Варшава, Польшча.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Выставу можна будзе паглядзець таксама онлайн на сайце www.dsh.waw.pl

Гісторыі
Дзяўчыну білі нагамі, побач у лужыне крыві ляжаў чалавек. Беларус прыехаў дадому і апынуўся ў пекле
2020.12.10 15:02

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў.
Стужка навінаў