У Варшаве пройдзе акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі


Акцыю салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам і іншымі затрыманымі плануецца правесці каля амбасады Беларусі ў Варшаве 6 чэрвеня.

Беларусы Варшавы заклікаюць выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі і правесці пікет ля амбасады Беларусі. Пачатак – 6 чэрвеня а 12-й.

«Заклікаем выказаць нашае патрабаванне правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў у Беларусі і вызвалення ўсіх палітычных вязняў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў вязніцах рэжыму», – гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у акаўнце Instagram «Warsaw is here».

Адзначаецца, што пікет адбудзецца з захаваннем мераў бяспекі ў сувязі з пандэміяй COVID-19, абавязкова трэба быць у масках, і стаяць у 2 метрах адлегласці паміж сабой.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў