У Варшаве адкрылі курсы беларускай мовы для дзяцей


У Беларускім доме пачалі набор дзяцей на моўныя курсы «Смачнай мовы».

Арганізатары збіраюць дзве групы – адну для дашкольнікаў, другая – для дзяцей школьнага ўзросту.

Мэты курсаў:

• узбагаціць слоўнікавы запас;

• развіць вуснае маўленне;

• далучыць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі і фальклорам.

Як будуць праходзіць заняткі?

• тэматычныя заняткі працягласцю ў гадзіну;

• вывучэнне беларускай мовы праз гульні;

• выкарыстоўванне на занятках розных відаў творчасці (лепка, маляванне, размалёўкі).

Які кошт заняткаў і якая працягласць?

Месяц заняткаў каштуе 100 злотых. Заняткі праходзяць раз на тыдзень. Дадаткова (бясплатна) будуць арганізоўвацца вечарыны і кінапрагляды для дзяцей ды іх бацькоў. Заняткі пачнуцца пасля таго, як збяруцца групы.

Уся неабходная літаратура і матэрыялы для заняткаў уключаны ў кошт.

Запіс і больш падрабязнай інфармацыі праз мэйл bd.kursy@gmail.com і тэлефон + 48 577 177 147

Стужка навінаў