У Варшаве адбыўся парад вышыванак


Удзел у рознакаларовым шэсці ў польскай сталіцы ўзялі некалькі сотняў асобаў, далучыліся да параду і беларусы.

Рознакаляровае шэсце ў цэнтры Варшавы. У сталіцы Польшчы сёння прайшоў парад украінскіх вышыванак.

«У гэты дзень мы хочам прайсціся вуліцамі Варшавы, каб запрасіць усіх ісці разам з намі ды паказаць глыбіню і прыгажосць нашай культуры», – дзеліцца ўражаннямі ўкраінская грамадская актывістка Наталля Панчанка.

Апроч украінскіх і беларускіх вышыванак можна было ўбачыць і нацыянальныя татарскія строі.

«Мы хочам паказаць, што мы тут і што мы ёсць. І салідарныя як з Украінаю, гэтак і з палякамі ды ўсімі, хто сёння тут», – кажа ўдзельнік параду Алім Хусінаў.

Шэсце скончылася ў сталічным парку пікніком – пад жывую музыку. Удзел у (ім мог узяць кожны ахвотны.
Міжнародны Дзень вышыванкі адзначаюць штогод у трэці чацвер траўня. У гэты дзень людзі надзяваюць на сябе традыцыйныя вышытыя кашулі ды ідуць у іх на працу, ва ўніверсітэт, школу ці проста гуляюць па вуліцах.

Стужка навінаў