У Валгаградзе зборную Англіі заела мошка


Нашэсце насякомых пачалося напярэдадні ЧС-2018 па футболе. Заўзятарам нават дазволілі праносіць у фан-зону адмысловыя аэразолі. А мясцовыя ўлады заявілі пра «беспрэцэдэнтныя захады» па барацьбе з мошкамі.

Падчас матчу Англія – Туніс (адбыўся 18 чэрвеня) аэразолямі ад мошкі ратаваліся футбалісты…

брытанскія журналісты…

і мясцовыя праваахоўнікі.

У красавіку стала вядома, што машкару ў Валгаградзе будуць травіць пры дапамозе авіяцыі.

Мясцовыя ўлады планавалі выдаткаваць на барацьбу з мошкамі 42 млн расейскіх рублёў (каля $ 660 000).

Вайна з мошкамі вядзецца штогод. Вялікая колькасць гэтых насякомых абумоўленая кліматам і вялікай колькасцю вадаёмаў.

22 чэрвеня ў Валгаградзе адбудзецца матч Нігерыя – Ісландыя. 25-га на поле «Волгоград Арена» выйдуць Саудаўская Аравія і Егіпет. 28 чэрвеня адбудзецца матч Японія – Польшча.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў