У вайсковым аддзеле ў Горадні згарэлі тры танкі


У парку баявых машынаў у Горадні 12 лістапада здарыўся пажар. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Пацярпелых у выніку здарэння няма. Пашкоджаныя тры «ўзоры ўзбраення».

Прычыны ўзгарання высвятляюцца. На месцы працуе камісія Мінабароны на чале з намеснікамі кіраўніка ведамства па ўзбраенні ды па тыле.

Як паведамляе NEXTA, пажар адбыўся на тэрыторыі вайсковай адзінкі №05733 у мікрараёне Фолюш. Гарэлі боксы, у якіх захоўваецца баявая тэхніка.

У выніку тры танкі цалкам згарэлі, а некалькі боксаў знішчаныя выбухамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў