У вайсковай частцы загінуў рабочы. Інфарматар belsat.eu распавёў падрабязнасці


Рабочы загінуў на тэрыторыі вайсковай часткі ў Асіповіцкім раёне яшчэ 18 кастрычніка. Толькі сёння гэтую інфармацыю распаўсюдзіў Следчы камітэт.

24-гадовы мужчына трапіў пад капальнік траншэяў. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце. Ад траўмаў малады чалавек памёр у шпіталі.

Кампанія-падрадчык займалася пракладаннем сілавога і сігнальнага кабеляў.

Крыніца belsat.eu праз сацыяльныя сеткі паведаміла аб падрабязнасцях здарэння.

«Усё адбылося выпадкова. Магчыма, ягоная нага паслізнулася, ён упаў у траншэю і трапіў пад пілу, якая яго парэзала».

Малады чалавек адзначае, што сам не служыць, інфармацыю мае ад таварыша, жаўнера тэрміновай службы. Той баіцца называць сваё імя, бо за ім сочаць спецслужбы.

Следчыя высвятляюць прычыны здарэння. Завялі крымінальную справу за прычыненне смерці праз неасцярожнасць.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў