У вайсковай частцы ў Баранавічах адбыўся выбух


Факт выбуху пацвердзілі ў Міністэрстве абароны. У выніку здарэння пацярпеў мінімум адзін чалавек.

«На тэрыторыі адной з вайсковых частак Баранавіцкага гарнізона праз парушэнні работнікам падраднай арганізацыі, што выконвалі рамонт рэзервуара для захоўвання паліва, патрабаванняў тэхнікі бяспекі, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння», – адзначаюць у Мінабароны.

У выніку работнік ТАА «ЭкоПромОйл» 1980 года нараджэння атрымаў траўму і апёк галёнкі. Мужчына шпіталізаваны, але яго жыццю нішто не пагражае, сцвярджаюць у ведамстве.

Першым пра выбух паведаміла мясцовае выданне Intex-press. Паводле інфармацыі журналістаў, здарэнне адбылося на тэрыторыі вайсковай частцы № 55435, а пацярпелых было двое.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў