У Турцыі загінулі людзі ў выніку абвалу жылога дому


Два чалавекі загінулі, шэсць атрымалі раненні ў выніку абрушэння жылога дому ў адным з раёнаў Стамбула. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай заяве адміністрацыі гораду.

«У доме знаходзілася 14 кватэр, у якіх пражывалі 43 асобы. Паводле звестак на 20:00 (час супадае з Менскім часам) загінулі двое грамадзянаў, яшчэ шасцёра атрымалі раненні», – адзначаецца ў камюніке, паведамляе ТАСС.

Адміністрацыя таксама ўдакладніла, што «сяміпавярховы дом абваліўся ў квартале Джэвізлі ў раёне Картал». Прычына абвальвання жылога будынку да гэтага часу не агучваецца.

Пракуратура Стамбула пачала расследаванне інцыдэнту. Паводле загаду прэзідэнта Турцыі кіраўнік МУС Сулейман Сайле і міністр экалогіі і горадабудаўніцтва Мурат Курум адправіліся на месца надзвычайнага здарэння.

Улады Стамбулу раней увялі забарону на асвятленне падзеяў вакол гэтай трагедыі.

Аб’ектыў
У гандлёвым цэнтры «Арэна-Cіці» у Менску абвалілася столь. LIVE з месца здарэння
2018.11.12 20:42

СК, belsat.eu

Стужка навінаў