У Турцыі за крытыку Эрдагана затрымалі нідэрландскую журналістку


 У Турцыі паліцыя затрымала Эбру Умар, якая тыдзень таму раскрытыкавала турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана (Recep Tayyip Erdoğan).

Нідэралндскую журналістку турэцкага паходжання арыштавалі ўвечары ў суботу на курорце Кушадасы (Kuşadası), што на захадзе Турцыі.

Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў пацвердзіла затрыманне.

На мінулым тыдні спадарыня Умар апублікавала ў газеце «Metro» артыкул, у якім скрытыкавала прадстаўнікоў турэцкага консульства ў Нідэрландах. Дыпламаты заклікалі турак, якія жывуць у Галандыі, паведамляць пра абразы ў бок прэзідэнта Эрдагана. Як падае агенцтва Reuters, у артыкуле журналістка назвала Эрдагана дыктатарам.

Пасля шквалу крытыкі заклік турэцкіх дыпламатаў у Нідэрландах адклікалі.

МЯ, паводле bbc.com, reuters.com

Стужка навінаў