Экзітполы паказваюць, што на муніцыпальных выбарах у Турцыі ў сталіцы з невялікім адрывам перамагае апазіцыя. Кіроўная партыя, якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган, не прайгравала ніводных выбараў з 2002 года.
Паводле першых паведамленнях, галоўная апазіцыйная Рэспубліканская народная партыя (РНП) перамагае з невялікім адрывам у Анкары. Падлік галасоў яшчэ не скончаны.
Выбары праводзіліся на фоне эканамічнага спаду. Эканоміка краіны знаходзіцца ў рэцэсіі, інфляцыя дасягае 20%.
Эрдаган заявіў, што гэтыя выбары – вырашальныя для выжывання краіны і ягонай Партыі справядлівасці і развіцця, якая дамінуе ў палітыцы на працягу 16 гадоў.
Гэта было першае муніцыпальнае галасаванне пасля канстытуцыйнай рэформы, якая пашырыла прэзідэнцкія паўнамоцтва. Праваабарончыя арганізацыі вінавацяць Эрдагана ў аўтарытарызме і парушэнні правоў чалавека.