У Турцыі адмянілі вынікі выбараў, дзе перамагла апазіцыя


ЦВК Турцыі адмяніў вынікі выбараў мэра Стамбула, на якіх у сакавіку нечакана перамог прадстаўнік ад апазіцыі. Паўторнае галасаванне адбудзецца 23 чэрвеня.

На выбарах у Стамбуле 31 сакавіка з невялікім адрывам перамог кандыдат ад асноўнай апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Экрэм Імамоглу. Партыя «Справядлівасці і развіцця» прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана аспрэчыла вынікі выбараў, заявіўшы, што яны суправаджаліся карупцыяй і парушэннямі.

Лідар апазіцыі Анурсал Адыгюзэль асудзіў рашэнне ЦВК. Паводле яго, паўторныя выбары азначаюць, што ў Турцыі проста забаронена атрымліваць перамогу над кіроўнай партыяй.

Мясцовыя выбары прайшлі па ўсёй Турцыі 31 сакавіка. Апазіцыя перамагла ў сталіцы Турцыі Анкары, Ізміры, а таксама ў Стамбуле.

Гэта было першае муніцыпальнае галасаванне пасля канстытуцыйнай рэформы, якая пашырыла прэзідэнцкія паўнамоцтва. Праваабарончыя арганізацыі вінавацяць Эрдагана ў аўтарытарызме і парушэнні правоў чалавека.

Hавiны
У Турцыі 13 апазіцыйных журналістаў прысудзілі да турэмнага зняволення
2018.04.26 11:36

ІІ belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў