У Туркменістане звольняць тоўстых паліцыянтаў


Туркменскі паліцыянт.
Фота: azathabar.com

Працаўнікі МУС Туркменістану праходзяць атэстацыю. Адно з патрабаванняў датычыць вагі паліцыянтаў, паведамляе радыё «Азатлык».

Працаўнікам паліцыі паведамілі, што іх вага не мусіць перавышаць 100 кілаграмаў. На карэктаванне вагі ім далі месяц, бо новы кіраўнік МУС «не любіць тоўстых паліцыянтаў».

ВІДЭА
Прэзідэнт Туркменістану пад апладысменты падняў залатую штангу
2018.11.02 12:44

Усе, хто не здолее схуднець да 25 снежня, будуць вымушаныя напісаць заяву аб сыходзе.

Таксама працаўнікоў праваахоўных органаў правяраюць на наяўнасць сваякоў з судзімасцю. Акрамя таго, ад паліцыянтаў, чые блізкія сваякі працуюць за мяжой, запатрабавалі да 1 студзеня вярнуць іх у краіну.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў