У Турэччыне стралялі ў беларускага дыпламата: ён у цяжкім стане


Амбасада Беларусі ў Турэччыне. Фота: turkey.mfa.gov.by

У сталіцы Турэччыны Анкары быў моцна паранены дарадца-пасланец амбасады Беларусі Аляксандр Паганшаў. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Hurriyet.

У дыпламата патрапілі дзве кулі, ён шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Нападнік скончыў жыццё самагубствам.

Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, ён быў суседам беларускага дыпламата. Паміж ім быў даўні канфлікт.

Відэа з месца здарэння апублікавала выданне «Neohaber»:

Як распавёў TUT.by афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз, супрацоўнік амбасады вяртаўся з дзіцём дадому, калі псіхічна неўраўнаважаны былы вайсковец некалькі разоў стрэліў у яго.

У амбасадзе Аляксандр Паганшаў адказвае за адміністратыўныя пытанні.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары