У Тулюзе двое невядомых расстралялі натоўп. Ёсць ахвяры


Адна асоба загінула, каля 6 чалавек атрымалі раненні ў выніку інцыдэнту 3 ліпеня ўначы на плошчы Абал у французскім горадзе Тулюза.

Двое злачынцаў на скутэрах адкрылі агонь па мінакам, пасля чаго зʼехалі. Французскія СМІ адзначаюць, што нападаючыя (мужчына і жанчына) былі апранутыя ў мусульманскія строі.

Распачатае расследаванне. Праваахоўнікі пакуль не кваліфікуюць інцыдэнт як тэракт, бо забіты мужчына быў падазраваным у іншым забойстве летась.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў