У ЦВК падалі дакументы ўжо 34 патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты


Па стане на вечар 14 траўня дакументы ў ЦВК падалі 34 асобы.

Толькі цягам чацвярга былі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю 23 ініцыятыўных групаў, з іх большасць – «кандыдаты пратэсту», паплечнікі Міколы Статкевіча.

Сёння падалі свае дакументы ў выбаркам блогер Сяргей Ціханоўскі (праз давераную асобу – жонку Святлану), сам Мікола Статкевіч, Алег Гайдукевіч.

Аляксандр Лукашэнка перадаў дакументы ў ЦВК раніцай 14 траўня. Паводле Лідзіі Ярмошынай, у ініцыятыўную групу кіраўніка дзяржавы ўвайшлі больш за 11 тысяч чалавек. Гэта рэкордная колькасць чальцоў.

Hавiны
У склад ініцыятыўнай групы Лукашэнкі запісалі рэкордную колькасць людзей
2020.05.14 14:52

Віктар Бабарыка абвясціў, што збіраецца зрабіць гэта заўтра. Валерый Цапкала таксама дакументы ў ЦВК яшчэ не падаваў.

Нагадаем, што 15 траўня – апошняя дата падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. Выбары прэзідэнта запланаваныя на 9 жніўня.

КА belsat.eu

Стужка навінаў