У цісканіне падчас прагляду футболу ў Турыне пацярпелі 1500 чалавек


Сем чалавек, у тым ліку дзіця, знаходзяцца ў крытычным стане.

Цісканіна здарылася позна ўвечары на плошчы Святога Карла ў Турыне, дзе фінал Лігі чэмпіёнаў глядзела 30 тысячаў чалавек.

Калі нехта ўзарваў на плошчы петарду, у натоўпе распачалася паніка.

Паводле апошніх звестак, па медычную дапамогу звярнуліся 1527 пацярпелых, стан сямі чалавек – у тым ліку сямігадовага хлопчыка, па якім прайшоўся натоўп, – крытычны.

Некаторыя заўзятары «Ювентусу» гублялі ў цісканіне на плошчы Святога Карла свой абутак. Фота – BBC.

Пракуратура Турына распачала следства.

ДД

Стужка навінаў