«У ЦІПе пачаў размаўляць па-беларуску». На Акрэсціна з содняў сустрэлі заснавальніка радыё «Плато»

Журналіст і гукарэжысёр Аляксандр Карнейчук быў затрыманы 15 ліпеня і пакараны 15 соднямі арышту (10 содняў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і 5 соднямі за супраціў супрацоўнікам міліцыі). На выхадзе з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў яго сустрэлі сябры, паведамляе карэспандэнт «Белсат».

Паводле Аляксандра ў ЦІП пастаянна мяняліся правілы перадач: «Можна было спачатку перадаваць 5 кг рэчаў, пасля 5 кг апроч ежы, пасля 5 кг з улікам тых рэчаў, якія чалавек ужо мае. Лісты і паштоўкі, якія сябры і родныя дасылалі Аляксандру, яму так і не аддалі. Таксама Аляксандр распавёў, што ў ЦІП пачаў размаўляць па-беларуску.

Аляксандр Карняйчук – журналіст, гукарэжысёр і дыджэй, былы рэдактар мультымедыйнага часопісу 34mag, адзін з заснавальнікаў незалежнага радыё «Плато».

АА belsat.eu

Hавiны