Улады Варшавы кажуць, што самалёт парушае план гарадской забудовы.
Паміж варшаўскім Палацам культуры і навукі і Свентакшыскім паркам у сераду з’явіўся самалёт Іл-14 белага колеру.
Адміністрацыя раёну Śródmieście паведаміла польскаму каналу TVN24, што самалёт – «муляж», а чыноўнікі не маюць ніякага дачынення да ягонага з’яўлення.
«Гэта прыватны ўчастак», – заявілі чыноўнікі.
Уладальнік зямлі атрымаў гэты кавалак у 2008-м у межах вяртання нацыяналізаванай маёмасці нашчадкам былых уладальнікаў. Паводле журналістаў, ён пра самалёт нічога не ведае, а ягоны бізнес-партнёр, які з’яўляецца адміністратарам тэрыторыі, кажа, што ў самалёце мае адкрыцца в’етнамская закусачная.
Газета Metro піша, што будучы ўладальнік бару вырашыў адкрыць яго тут, бо «любіць самалёты».
Варшаўская мэрыя заявіла, што корпус самалёта ў гэтым месцы супярэчыць плану гарадской забудовы. Камісія будаўнічага нагляду ўжо склала пратакол у гэтай справе.
ДД