Пратэсты супраць інаўгурацыі Лукашэнкі. ВІДЭА, ФОТА

У Беларусі праходзяць акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Людзі выходзяць у Менску, Горадні, Магілёве, Лідзе, Бабруйску.

00:30. Мы завяршаем сённяшні онлайн, беражыце сябе і заставайцеся з «Белсатам».

00:25. Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна» 23 верасня былі затрыманыя больш за 200 чалавек, якія пратэставалі супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Спіс затрыманых абнаўляецца.

00:15. Паміж станцыямі метро Спартыўная і Кунцаўшчына па вул. Прытыцкага ідуць затрыманні.

00:09. Каля дзясятка мікрааўтобусаў АМАПу ў раёне станцыі метро Малінаўка.

23:59. Калоны тэхнікі зʼязджаюць з Менску, у дварах працягваюцца кропкавыя затрыманні – піша Тэлеграм канал motolkohelp

23:40. На Пушкінскай працягваюцца затрыманні, піша TUT.BY.

Пратэсты ў Менску. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

23:30. АМАП зачышчае месца пратэсту ў Серабранцы, паводле відавочцаў былі гукі выбухаў. Таксама сілавікі стаяць ў раёне метро Пушкінская.

Ля ст. метро Пушкінская. Менск, Беларусь. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

23:10. Перыядычна пратэстоўцы перакрываюць рух у розных раёнах гораду. Заблакаванае скрыжаванне праспекту Ракасоўскага вуліцы Пляханава. Таксама зноўку затор на Прытыцкага ў раёне станцыі метро Спартыўная.

22:35. Заблакаваныя дарогі ў мікрараёне Лебядзіны і ў раёне станцыі метро Спартыўная, піша Тэлеграм канал NEXTA.

22:30. Аднавіліся затрыманні ў раёне станцыяў метро Усход і Няміга.

Ля станцыі метро Няміга ў Менску. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

22:00. У Менску працягваюцца акцыі пратэсту ў розных раёнах гораду. Вялікая колькасць сілавікоў каля станцыі метро Пушкінская. Спынены аўтамабільны рух каля Нацыянальнай бібліятэкі і ў раёне станцыі метро Няміга. Таксама пратэстоўцы перакрылі праезджую частку вуліцы Ангарскай.

Затрыманні ў раёне станцыі метро Няміга адбываліся пад кіраўніцтвам начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Мікалая Карпянкова.

Затрыманні ў раёне станцыі метро Няміга адбываюцца пад кіраўніцтвам начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Мікалая Карпянкова. Менск, Беларусь. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Затрыманні ў раёне станцыі метро Няміга працягваюцца.

Мужчына спрабаваў збегчы пасля затрымання.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

20:36. У раёне Пушкінскай ужылі слезацечны газ.

20:31. Толькі што на Пушкінскай прагучала 2 выбухі. Зараз туды едзе вялікая колькасць АМАПу і вадамёт.

21:28. Журналістка TUT.BY Алена Талкачова затрыманая. Яе затрымліваў кіраўнік ГУБАЗіК Мікалй Карпенкаў. Яе адпусцілі праз некалькі хвілінаў.

21:15. Пратэстоўцы перакрылі дарогу ў Серабранцы, каля станцыі метро Усход, перадаюць Telegram-каналы.

21:10. Пратэстоўцы заблакавалі вуліцу Кальварыйскую, піша TUT.BY.

Ланцуг салідарнасці паміж метро Каменная Горка і метро Кунцаўшчына.

Ланцуг салідарнасці паміж метро Каменная Горка і метро Кунцаўшчына.
Фота: «Белсат»

20:50. У раёне станцыі метро Няміга працягваюцца затрыманні. Працуюць таксама сілавікі ў цывільным з гумовымі дубінкамі.

Затрыманні ў раёне станцыі метро Няміга працягваюцца.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
У раёне станцыі метро Няміга працягваюцца затрыманні. Працуюць таксама сілавікі ў цывільным з гумовымі дубінкамі.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
У раёне станцыі метро Няміга працягваюцца затрыманні. Працуюць таксама сілавікі ў цывільным з гумовымі дубінкамі.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

20:40. Затрыманні ў раёне Нямігі.

Ланцуг салідарнасці ў Менску каля метро Малінаўка. Фота зроблена ў 20:00.

Ланцуг салідарнасці ў Менску каля метро Малінаўка.
Фота: «Белсат»

20:35. Праваабарончы цэнтр «Вясна» абнаўляе спіс затрыманых сёння па ўсёй Беларусі. Вось ён

20:30. Вайскоўцы са шчытамі ставяць агароджу вакол стэлы, піша TUT.BY.

20:15. Берасце. Пасля разгонаў і затрыманняў каля 200 чалавек зноў сабраліся каля кінатэатру «Беларусь», падае наш карэспандэнт.

20:10. АМАП ужыў газ падчас затрыманняў каля ГЦ «Галерэя».

Затрыманні ў Менску працягваюцца. Сілавікі выкарыстоўваюць пярцовы газ. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Затрыманні ў Менску працягваюцца. Сілавікі выкарыстоўваюць пярцовы газ. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

19:55. Некалькі сотняў пратэстоўцаў каля ГЦ «Галерэя». Уваход у гандлёвы цэнтр зачынены.

19:50. У розных раёнах Менску ідуць затрыманні. У прыватнасці, АМАП працуе каля станцыі метро «Пушкінская».

Пратэсты ў раёне стэлы скончыліся затрыманнямі і збіццём удзельнікаў акцыі.

Людзі выйшлі на акцыю пратэсту пасля таго, як Лукашэнка правёў таемную інаўгурацыю. Сілавікі пачалі затрыманні. Менск, Беларусь. 23 верасня 2020 г.

19:30. Сотні сілавікоў і дзясяткі машынаў спецтэхнікі ў раёне гандлёвага цэнтру «Галерэя».

Карэспандэнт «Еўрарадыё» кажа, што гэта самы жорсткі стрым, які яму даводзілася весці.

19:23. Амапаўцы крычаць людзям, якіх адцяснілі ад Стэлы: «Сыходзьце, сёння будзе балюча!» – піша «Наша ніва».

19:20. Пачаліся затрыманні ў раёне стэлы. Сілавікі ўжылі вадамёты.

Жоўтая вада з вадамётаў.
Фота:: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

19:10. Каля стэлы «Менск – горад герой» збіраюцца людзі, некаторыя з іх выйшлі на праезджую частку.

Цэнтральная частка Менску перакрытая супрацоўнікамі міліцыі.

А 18-ай гадзіне па Менску ўздоўж праспекту Незалежнасці ў раёне Дому ўраду стаялі ланцугі байцоў унутраных войскаў са шчытамі. Неўзабаве ачапленне было знята.

На 18-ую гадзіну сёння анансаваныя акцыі пратэсту з нагоды таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі.

Каля стэлы «Менск – горад герой» збіраюцца людзі, некаторыя з іх выйшлі на праезджую частку. Менск, 23 верасня 2020 г.
Фота: «Белсат»

Раніцаю 23 верасня Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці. На цырымонію, якую публічна не анансавалі, былі запрошаныя некалькі сотняў чалавек.

Абноўлена
Лукашэнка правёў інаўгурацыю, якую нідзе не анансавалі
2020.09.23 10:42

belsat.eu

Стужка навінаў