У цэнтры Менску пройдзе фэст «Дзень Польшчы»


Ля Ратушы 5 жніўня адбудзецца фэст «Дзень Польшчы ў Менску», падчас якога можна будзе пазнаёміцца з культурай і традыцыямі Польшчы.

Сярод арганізатараў мерапрыемства – Менгарвыканкам, амбасада Польшчы і Польскі інстытут у Менску.

На тэрыторыі Верхняга Гораду цягам 5 жніўня будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі, а ўвечары менчукоў чакае музычная праграма ад хэдлайнераў з Польшчы – «JAZZ BAND MŁYNARSKI-MASECKI» і «MOTION TRIO».

У дворыку гатэля «Манастырскі» шэф-кухары з Польшчы правядуць майстар-класы па прыгатаванні традыцыйных польскіх прысмакаў, а ўздоўж плошчы Свабоды будуць працаваць фудкорты з польскімі стравамі.

Таксама ў праграме «Дней Польшчы ў Менску» – навукова-забаўляльнае шоу, майстар-клас па эка-дызайне, моўна-адукацыйны кірмаш, прэзентацыі ды інш. Будзе дзейнічаць і дзіцячая пляцоўка.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў