У цэнтры Менску паставілі памятны знак у гонар заснавальнікаў БНР


Памятны знак у гонар культурных і дзяржаўных дзеячаў братоў Івана і Антона Луцкевічаў усталявалі ў парку Янкі Купалы, піша tut.by.

Заяўка на ўсталяванне памятнага знаку паступіла ў Менгарвыканкам яшчэ ў 2007 годзе. Напярэдадні 100-гадовага юбілею абвяшчэння БНР заяўку падалі яшчэ раз. Знак быў выраблены Менскім гарадскім скульптурным камбінатам, а ўсталявала яго мясцовая ўлада.

Неўзабаве плануецца афіцыйнае адкрыццё знака.

Фільм «Белсату» пра беларуску з Вільні, якая намагаецца адрадзіць музей братоў Івана і Антона Луцкевічаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў