У цэнтры Менску мужчына залез на будаўнічы кран і патрабаваў выплаціць яму запазычанасць па заробку


На стадыёне «Дынама», які цяпер рэканструюецца, мужчына залез на будаўнічы кран і выклікаў тэлебачанне.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Будаўнікі кажуць, што гэта рабочы з Віцебску, на рэканструкцыі «Дынама» ён не працуе. Яго клічуць Дзмітрый Сталяроў.

На месца здарэння прыбылі ратавальнікі і журналісты незалежных медыяў. Паводле «Нашай нівы», мужчына папрасіў адагнаць міліцэйскую машыну, каб даць каментар журналістам. Пазней ён спуціўся на зямлю. Паводле нашага карэспандэнта, яго пасадзілі ў машыну ды павезлі ў РУУС.

«Гэта жыхар Віцебску 1991 года нараджэння. Працуе аздобнікам. З ім не разлічыліся на папярэднім месцы працы ў Віцебску і гэткім чынам ён вырашыў прыцягнуць увагу і патрабаваць кампенсацыю. Як бачыце, пакуль небяспекі ён не ўяўляе і не робіць правакацыяў. Працягваецца праца, высвятляюцца сапраўдныя матывы», – заявіў прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандр Ластоўскі.

ЮВ, НМ, belsat.eu

Стужка навінаў