У цэнтры Менску адкрылі беларускі фаст-фуд, на даручэнне Лукашэнкі


Belsat.eu паглядзеў, як выглядае беларускі фаст-фуд «Маэстра».

Рэстаран-бістро на аснове нацыянальнай кухні зʼявіўся на месцы былога рэстарану McʼDonalds на вуліцы Ленінградскай у сталіцы.

Гэта ўжо другі рэстаран «Маэстра» у Менску.

Пра неабходнасць стварэння сеткі рэстаранаў «нацыянальнага фаст-фуду» у красавіку мінулага года казаў кіраўнік краіны.

«Мне здаецца, яна была б нармальнай. Каб там былі стравы, якія мы ямо, і ў любым горадзе. Па-першае, і сабекошт быў бы невысокі, і людзям даступна, і сетка была б нармальная», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

McʼDonalds на вуліцы Ленінградскай адкрыўся ў 1997 годзе, а ўжо ў 2002-м быў зачынены ў сувязі з будаўніцтвам корпуса факультэта міжнародных адносінаў БДУ.

Стужка навінаў