У цэнтры Масквы таксоўка пратараніла людзей


Фота: twitter @gucodd

Пра здарэнне агенцыі ТАСС паведаміла крыніца ў экстраных службах гораду.

Аўтамабіль таксі ўехаў у натоўп людзей каля Гасцінага двара ў цэнтры Масквы.

«У раёне дому 4 на вуліцы Іллінцы аўтамабіль таксі ўрэзаўся ў дарожны знак, пасля чаго заехаў у натоўп людзей. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелі сем чалавек», – сказаў суразмоўца агенцтва.

Фота: twitter @gucodd

Кіроўцу затрымала паліцыя. Пяць чалавек шпіталізавалі. Паводле папярэдняй версіі, кіроўца на справіўся з кіраваннем.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў