У цэнтры Масквы – шэсце супраць палітычных рэпрэсіяў. «Белсат» вядзе стрым


У Маскве праходзіць акцыя ў падтрымку незалежных кандыдатаў у Масгардуму і абвінавачаных паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках у расейскай сталіцы. «Белсат» сочыць за сітуацыяй і вядзе стрым.

Выйсці на шэсце заклікала апазіцыйны палітык Любоў Собаль.

«Я заклікаю вас выйсці на вуліцу 31 жніўня да помніка Грыбаедаву каля метро Чыстыя пруды а 14:00 і прайсці мірным шэсцем да Пушкінскай плошчы. У нас ёсць законнае права зрабіць гэта, і мы проста абавязаныя зрабіць гэта», – заявіла Любоў Собаль на Youtube-канале «Навальный Live».

 

Заклік падтрымаў муніцыпальны дэпутат і былы журналіст Ілля Азар. На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў: «Упэўнены, што толькі мірныя вулічныя акцыі могуць прымусіць уладу зачыніць «Маскоўскую справу» і спыніць палітычнае і паліцэйскае бясчынства ў краіне».

Про шествие 31 августа1. Если кто-то думает, что власть сдала назад (не предъявила обвинение по 212-й части фигурантов…

Opublikowany przez Ilyę Azar Czwartek, 29 sierpnia 2019

Наўпроставыя трансляцыі з мітынгу ў Маскве глядзіце на нашым Youtube-канале «Вот так», нашай Facebook-старонцы «Белсат» по-русски, а таксама сачыце за аднаўленнямі ў Twitter і старонцы Belsat.eu.

Шэсце ўжо не ўзгодненае мэрыяй горада. На думку маскоўскіх уладаў, шэсце па Бульварным коле і альтэрнатыўных маршрутах стварылі б перашкоды для пешаходаў, транспарту і экстраных службаў. З той жа матывіроўкай забаранілі мітынг на праспекце Міру.

Hавiны
Улады Масквы «папярэджваюць» удзельнікаў мітынгу і СМІ. Белсат рыхтуе стрым
2019.07.26 18:53

У Маскве акцыі за допуск незалежных кандыдатаў на выбарах у Масгардуму працягваюцца з ліпеня. Большасць акцыяў не былі ўзгодненыя ўладамі.

Абноўлена
Трубная ў коле АМАПу: хроніка пратэстаў у Маскве 3 жніўня
2019.08.01 13:40

Пасля несанкцыянаванай акцыі 27 ліпеня Следчы камітэт пачаў «маскоўскую» крымінальную справу аб масавых беспарадках.

Апроч таго, падчас пратэстаў 27 ліпеня і 3 жніўня затрымалі больш за 2000 чалавек.

Два ўзгодненыя мітынгі прайшлі на праспекце Сахарава 20 ліпеня і 10 жніўня. Паводле звестак «Белага лічыльніка», першы з іх сабраў 24 тысячы ўдзельнікаў, другі – 60 тысяч.

Hавiны
Oxxxymiron і Юрый Дудзь падтрымалі акцыю пратэсту 10 жніўня
2019.08.09 13:59

Чытайце яшчэ:

СА/МВ, belsat.eu

Стужка навінаў