У цэнтры Магілёва невядомы спрабаваў абрабаваць абменнік. Яго шукае міліцыя

Wideo

Відэа нападу

Следчы камітэт распачаў крымінальную справа па факце разбою з мэтай авалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры.

Увечары 1 сакавіка невядомы мужчына з завязаным на твары шалікам увайшоў у абменнік, і, пагражаючы гвалтам, дэманструючы прадмет, «падобны на пісталет», запатрабаваў у касіра грошы, паведамляецца на сайце Следчага камітэту.

У Магілёве невядомы напаў на абменнік

Супрацоўнік банку націснуў трывожную кнопку, і мужчыну ўцёк.

Міліцыя шукае зламысніка. Ягоныя прыкметы: на выгляд 25-30 гадоў, рост 180-185 см, сярэдняга целаскладу. Быў апрануты ў чырвоную кепку, у куртку з матэрыі з капелюшам, цёмныя штаны, шалік шэрага колеру з падоўжнай бардовай паласой. Пры сабе меў сумку цёмнага колеру.

Паводле крымінальнай справы, якую распачалі (ч.3 арт. 207 Крымінальнага кодэксу), зламысніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары