У цэнтры Лондану больш за 70 чалавек патрабавалі свабодных выбараў у Беларусі

Некалькі дзясяткаў чалавек 11 ліпеня выйшлі на акцыю салідарнасці з Беларуссю ў цэнтры Лондану.

На Трафальгарскай плошчы сабраліся ад 70 да 80 чалавек. Яны прынеслі плакаты з патрабаваннем да ўладаў Беларусі спыніць у краіне палітычныя рэпрэсіі і правесці свабодныя і справядлівыя выбары.

Фота @alexkokcharov

Акцыі салідарнасці з беларусамі прайшлі ў Францыі, Нямеччыне, Чэхіі, ЗША, Швейцарыі, Польшчы і іншых краінах.

У Бэрне беларусы выйші на акцыю салідарнасці

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваныя на 9 жніўня. За два месяцы да даты галасавання ўлады распачалі рэпрэсіі супраць грамадскіх актывістаў, палітыкаў, блогераў. Сёння ў ізалятарах і турмах знаходзяцца 24 палітвязні. Еўрапейскія дыпламаты заклікалі афіцыйны Менск да іх неадкладнага вызвалення і папярэдзілі пра магчымыя санкцыі.

Дэпутаты Еўрапарламенту заклікаюць Еўракамісію задумацца аб санкцыях супраць Беларусі

КА belsat.eu

Hавiны