У цэнтры Ліды падчас руху загарэлася аўта (Відэа)


Інцыдэнт у цэнтры Ліды

На адной з цэнтральных вуліц Ліды падчас руху загарэўся «VW Passat».

Пра інцыдэнт паведаміла прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Акурат насустрач аўту рухаліся супрацоўнікі «Дэпартаменту аховы», і адзін з іх падбег да «VW Passat», які гарэў, з вогнетушыцелем, калі кіроўца адкрыў капот. Полымя вырвалася вонкі, але супрацоўніку міліцыі было дастаткова аднаго вогнетушыцеля, каб пагасіць агонь.

Відэа сітуацыі засняў рэгістратар патрульнага аўта.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў