У цэнтры Кіева выкралі сына фінансавага аташэ амбасады Лівіі


Фота - wikimapia.org

Днём 25 чэрвеня ў Кіеве на вуліцы Тургенеўская двое невядомых сілком пасадзілі сына фінансавага аташэ амбасады Лівіі ў аўтамабіль цёмнага колеру і з’ехалі з месца здарэння.

Кіеўская паліцыя абʼявіла план «Перахоп». Праваахоўнікі шукаюць аўтамабіль «Фольксваген Гольф» цёмна-сіняга колеру.

Сыну фінансавага аташэ 26 гадоў. Дзе ён цяпер – невядома. У паліцыі пакуль не кажуць, якую мэту могуць пераследаваць выкрадальнікі.

Распачатая крымінальная вытворчасць па арт. 146 (Незаконнае пазбаўленне волі або выкраданне чалавека) Крымінальнага кодэкса Украіны.

ІІ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары