У цэнтры Кіева разгарнулі 8-метровы Б-Ч-Б сцяг. Фота


Некалькі дзясяткаў асобаў сабраліся на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, дзе разгарнулі 8-метровы бел-чырвона-белы сцяг на знак падтрымання тых беларусаў, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць.

Акцыя была прымеркаваная да 27 ліпеня – Дня незалежнасці Беларусі.

Справка
27 ліпеня 1990 г. была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

Актывісты ў сваіх выступах нагадалі пра беларускіх змагароў, што абараняюць Украіну на ўсходзе. Кожны ахвотны напісаў сваё пажаданне на сцягу, які актывісты перададуць дэлегацыі беларускіх патрыятычных рухаў на форуме «Беларуская інтэлігенцыя ў падтрыманне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы», што пройдзе 17-18 жніўня ў Чарнігаве.

У акцыі ўзялі ўдзел актывісты суполкі беларусаў ва Украіне «Сябры», дабрачыннага фонду «Валошка» ды іншыя неабыякавыя. Акцыю падтрымалі і беларускія спартоўцы, што прыехалі ў Кіеў на чэмпіянат па рэгбі.

Фота – Ганна Лысун

АД belsat.eu

Стужка навінаў