У цэнтры Кіева невядомыя стралялі з гранатамёту


Фота: Багдан Куцепаў / hromadske.ua

Сёння ўначы невядомыя абстралялі будынак “Кіеўгорбуду” з супрацьтанкавага гранатамёту. Пра гэта паведамляе hromadske.ua.

Як паведамляюць украінскія журналісты, пад абстрэл трапіў і рэстаран, які знаходзіцца побач. Тубус ад гранатамёту быў знойдзены праз дарогу ад абстралянага будынку. На зброі спілаваны серыйны нумар, таму высветліць паходжанне гранатамёту немагчыма.

Фота: Багдан Куцепаў / hromadske.ua

На месца здарэння прыехала паліцыя. Паліцыя не дае ніякай дадатковай інфармацыі датычна інцыдэнту, пра пацярпелых таксама не паведамляецца.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў