У цэнтры Бішкеку прагрымелі выбухі і загарэлася кавярня

ВІДЭА

У сталіцы Кыргызстану на скрыжаванні вуліц Эркіндзік і праспекту Чуй загарэлася кавярня «Антошка». Відавочцы паведамляюць, што перад пажарам прагрымелі выбухі.

Паводле сайта 24.kg на месцы працуюць тры пажарныя разлікі. Падрабязнасці інцыдэнту высвятляюцца. Выказваецца меркаванне, што прычынаю пажару сталі выбухі газавых балонаў.

Ёсць пацярпелыя, але іх дакладная колькасць пакуль невядома.

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары