У траўні сярэдні заробак беларусаў знізіўся на 2 рублі


Намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў Рэспублікі Беларусь у траўні склала 1071,6 рубля (прыкладна $ 512). Пра гэта паведамляе Белстат.

Намінальны сярэдні заробак у красавіку была трохі вышэй – 1073,7 рубля.

Больш за ўсе ў траўні зараблялі ў Менску (у сярэднім Br1 472), менш за ўсе на Магілёўшчыне (Br884,1). Толькі ў Менску і Менскай вобласці сярэдні заробак беларусаў перавышае тысячу рублёў.

Паводле БелТА, у цэлым па Беларусі рэальны заробак (зарплата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у студзені-траўні ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрос на 7,9%.

Урад паабяцаў пазбавіцца нізкааплатных працоўных месцаў да 1 ліпеня. Эксперт: гэта папулізм

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары