У Расеі прапануюць галасаваць за партыю мёртвых. Таму што іх больш

Wideo

Прадстаўнікі «Партыі мёртвых» правялі акцыю пратэсту ў Томску. Ларыса Канавалава паразмаўляла пра сэнс палітычнага акцыянізму з заснавальнікам «партыі» Максімам Яўстопавым – мастаком, музыкам, філосафам, удзельнікам арт-групы «Радзіма», ініцыятарам дэпрэсіўнай дэманстрацыі ў Піцеры «На-жаль-парад» і па сумяшчальніцтве дацэнтам Томскага дзяржуніверсітэту.

107 мільярдаў мёртвых супраць 7 мільярдаў жывых. «Партыя мёртвых» – самая вялікая партыя ў свеце. У яе ёсць свая праграма: свабода, роўнасць, анархія. І свой статут, у якім прапісана, што ніхто не мае права гаварыць ад асобы мёртвых.

«Напрыклад, калі мёртвыя выступаюць у падтрыманне кіруючага рэжыму. Калі галасы мёртвых выкарыстоўваюцца на выбарах, пры прыняцці якіх-небудзь законаў… Спрадвеку ўлада спрабуе падперці свой аўтарытэт на мерцвяках. Прадставіць усе такім чынам, што мёртвыя паміралі не проста так. А дзеля таго, каб усё было так, як ёсць », – кажа Максім Яўстопаў.

Чарапы на палачках – своеасаблівы водгук на рух «Бяссмяротны полк». Шэсце ў памяць аб загінулых нарадзілася ў Томску як нізавая ініцыятыва, але неўзабаве трапіла пад кантроль дзяржавы – і з яго тут жа пачало сыходзіць жыццё.

Каб жыццё не сыходзіла, «партыя мёртвых» вырашыла выступіць у Томску супраць вайны.

«У сучаснай Расеі спрабуюць выкарыстоўваць мёртвых для апраўдання свайго нейкага мілітарызаванага курсу і ў цэлым, досыць агрэсіўнай палітыкі… мяне зачапіла гісторыя з наймітамі, у Сірыі… дзяржава, калі яшчэ не зразумела было, што з імі, яно паспяшалася абвесціць іх мёртвымі», – лічыць Яўстропаў.

Другі акцыяй, якую прадстаўнікі »Партыі мёртвых» правялі ў Томску, стала вельмі кароткатэрміновая персанальная выстава Макса Стропава ў пераноснай галерэі «Урна». У хвіліну маўчання пры нямых сведках у смеццевай і адначасова пахавальнай урне быў спалены Фенікс. Як сімвал адраджэння з мёртвых.

Ларыса Канавалава, Томск

Глядзі таксама
Каментары