У тэракце ў Сірыі загінулі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў


25 траўня 2017 года. Амерыканскія камандас у Сірыі. Фота – Delil Souleiman / AFP / Getty Images.

Чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў загінулі, і трое атрымалі раненні ў выніку выбуху, ажыццёўленага смяротнікам у патруляваным сіламі ЗША сірыйскім горадзе Манбідж. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Паводле Сірыйскай назіральнай рады па правах чалавека, у выніку выбуху агулам пацярпелі, як мінімум, 19 чалавек. Адно з курдскіх інфармагенцтваў паведамляе пра 10 параненых. Паводле агенцтва, выбух прагрымеў каля адной з папулярных у горадзе рэстарацыяў.

Гэта – першая падобная атака пасля таго, як прэзідэнт Трамп заявіў, што амерыканскія вайскоўцы будуць выведзеныя з Сірыі, паколькі «Ісламская дзяржава» ў асноўным разбіта. На момант заявы Белага Дома ў Сірыі знаходзілася каля 2 тысячаў амерыканскіх вайскоўцаў.

ІІ, belsat.eu, паводле Голас Амерыкі

Глядзі таксама
Каментары