У тэлешоу «Я не буду гэтага есці!» на «Белсаце» знялася Ганна Бонд


Ганна Бонд у новым выпуску «Я не буду гэтага есці!»

Анна Бонд (Anna Bond) гатуе разам з намі сваю самую ненавісную страву.Ці зможам мы яе пераканаць?Асалода, смак і нянавісць у новым«Я не буду гэтага есці!».http://belsat.eu/news/u-teleshou-ya-ne-budu-getaga-estsi-na-belsatse-znyalasya-ganna-bond/

Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 27 września 2018

Прыгатаваць ненавісную страву скандальнай тэлевядоўцы гэтак, каб яна пагадзілася яе пакаштаваць – тая яшчэ задачка. Ці справяцца з ёю шэф-кухары нашага тэрапеўтычнага кулінарнага шоу «Я не буду гэтага есці!»?

Прэм’ера ўжо ў нядзелю, 30 верасня, а 20:25. Глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, а пасля эфіру – на сайце «Я не буду гэтага есці!».

Нашыя шэф-кухары Вольга Прыгарава і Аляксандр Чыкілеўскі цяпер шукаюць прадукты для кулінарных шэдэўраў, якія рэалізоўваюць у праграме, не толькі ў Менску, але і ў беларускіх фермераў. Самі пякуць хлеб і робяць сыр!

І першай, хто натхніў на такое падарожжа аднаго з вядоўцаў, стала як раз Ганна Бонд. Жанчына-свята. Жанчына-скандал. Адна з самых папулярных блогерак у нашай краіне. Удзельніца міжкантынентальнага заплыву на Басфоры.

Гасцямі наступных выпускаў «Я не буду гэтага есці!» будуць Павел Аракелян, Ганна Гоманава, Віктар Марціновіч, Каця Цікота, «Akute».

Любіце гатаваць? Сачыце за намі на nebudu.belsat.eu, а также: в Facebook, «Одноклассниках» и Instagram.

ІА/ИО, belsat.eu

Стужка навінаў