У Telegram з'явіліся зашыфраваныя інтэрнэт-тэлефанаванні. Відэа


У новым рэлізе мэсэнджара Telegram сталі дасяжныя зашыфраваныя інтэрнэт-тэлефанаванні. Напачатку функцыя дзейнічае толькі для Заходняй Еўропы, але неўзабаве яе абяцаюць запусціць і ў іншых рэгіёнах.

У адрозненне ад тэлефанаванняў праз Skype ці Viber, размовы праз Telegram шыфруюцца, і лепей абароненыя ад перахопу трэцімі асобамі. Каб пераканацца, што размову не перахапілі, дастаткова спраўдзіць, ці паказваюцца абодвум удзельнікам размовы аднолькавыя 4 смайлікі. Калі не, ёсць падставы для меркаванняў, што размову могуць праслухоўваць іншыя.

Фота telegram.org

У Telegram дзейнічае функцыя «Сакрэтных чатаў», якая больш устойліва ад узломаў, чым у іншых мэсэнджараў, лічуць адмыслоўцы.

Таксама бяспечную перапіску і шыфраваныя тэлефанаванні прапануе бясплатны месэнджер Signal або платны SilentPhone.

Версія v.3.18 мэсэнджара Telegram ужо зʼявілася ў Play Store для Android і App Store для iOS.

ВД, паводле telegram.org

Стужка навінаў