У Тэхасе выбухнуў затоплены хімзавод


Хімічны завод Arkema, які знаходзіцца ў прыгарадзе гораду Гʼюстан, апынуўся ў зоне шторму «Гарві». У раёне 2,5 км ад прадпрыемства абʼявілі эвакуацыю.

10 пацярпелых ад двух выбухаў ужо звярнуліся да дактароў. Reuters паведамляе пра шпіталізацыю намесніка шэрыфа. У некаторых сімптомы атручвання чадным газам. Над заводам бачны чорны дым.

Раней кампанія Arkema, якой належыць хімічны завод, абвясціла, што праз паводку завод быў абясточаны, рэзервовыя генератары спыніліся, што прывяло да адключэння сістэмы астуджэння.

Ураган «Гарві» – найбуйнейшы на тэрыторыі ЗША за апошнія 12 гадоў. Акрамя Тэхаса, Трамп абвясціў зонай бедства шэраг раёнаў суседняй Луізіяны, куды перайшла стыхія. З-за моцнай паводкі пацярпелі тысячы людзей, больш 30 загінулі.

Колькасць ахвяраў можа вырасці. Паводле Трампа, які наведваў зону бедства, ліквідацыя наступстваў урагану будзе «вельмі каштоўнай». Значная частка Г’юстана (4 горад у ЗША па памерах) затопленая. Амерыканскі лідар загадаў увесці там каменданцкую гадзіну.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў