У Таронта забойца расстраляў 14 чалавек


Фота Reuters

У выніку страляніны ў канадскім горадзе загінула адна жанчына, яшчэ адна дзяўчына знаходзіцца ў крытычным стане.

«14 ахвяраў расстралялі з пісталета. Памерла дарослая жанчына, маладая дзяўчына ў крытычным стане. Падазраваны мёртвы», – гаворыцца ў паведамленні паліцыі Таронта ў Twitter.

Нападнік пасля прыезду паліцыі застрэліўся.

Сведкі здарэння паведамлялі, што чулі ад 10 да 20 стрэлаў. Некаторыя з іх сцвярджалі, што бачылі мужчыну ў чорным і што шмат людзей ляжалі на зямлі пасля стральбы.

Матывы нападніка высвятляюцца.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары